Папа да неапрэзбітэраў: бярыце прыклад з Езуса, Добрага Пастыра
У гаміліі Святы Айцец выкарыстаў падрыхтаваную з гэтай нагоды гамілію ў рытуале пасвячэння. Ён падкрэсліў, што Касцёл, у якім новыя святары будуць выконваць сваё служэнне не з'яўляецца асацыяцыяй або сіндыкатам, і іх заданне ў тым, каб прымаць удзел у таямніцы Хрыста. Папа заклікаў неапрэзбітэраў да разважання над Словам Божым, без якога немагчыма адказна абвяшчаць гаміліі.
Пантыфік заклікаў новых святароў, каб словам і прыкладам будавалі Касцёл будучы, перад усім людзьмі малітвы, людзьмі ахвярнымі, якія жадаюць асвяціць вернікаў. “Будзьце міласэрнымі для грэшнікаў, падчас сакрамэнту пакаяння, так як Езус быў міласэрны да кожнага з нас”, - сказаў Святы Айцец. Гаворачы пра сакрамэнт памазання дадаў: “марнуйце час наведваючы хворых”.
Папа нагадаў новым святарам, каб выконвалі сваё служэнне з радасцю і любоўю, шчыра, намагаючыся дагадзіць толькі Богу а не самім сабе. “Радасць святарства можна знайсці толькі на гэтым шляху – дагаджаць Богу, Які нас выбраў”, - сказаў Францішак.
На заканчэнне гаміліі Святы Айцец заклікаў неапрэзбітэраў, каб заўсёды мелі “перад вачыма прыклад Добрага Пастыра, які прыйшоў не каб Яму служылі, але служыць іншым ды шукаць і збавіць тое, што загінула”.
З дзевятнаццаці новых святароў восем належаць да Святарскага брацтва Сыноў Крыжа, адзін – да манаскай кангрэгацыі Сям’і Вучняў; двое – вучыліся ў Папскай рымскай вышэйшай духоўнай семінарыі і яшчэ восем – у рымскім Дыяцэзіяльным калегіуме “Redemtoris Mater”.
Большасць з кандыдатаў да святарства мае італьянскае паходжанне, але чацвёра маюць карані ў іншых краінах: Харватыі, Перу, Гаіці і Японіі. Самаму старэйшаму з групы – 46 гадоў, а малодшаму – 28.
Ян Мойсік