Папа: эканоміка служыць агульнаму дабру, калі злучана з этыкай
Францішак падзякаваў сваім гасцям за ініцыятывы, накіраваныя на прадаўжэнне дзейнасці Гвіда Карлі – вядомага італьянскага эканаміста і дзяржаўнага дзеяча, якому было “ўласціва пачуццё доўга і руплівая праца на карысць супольнага дабра”.
Паводле Папы, адной з супярэчнасцей сучаснага грамадства з’яўляецца тое, што, з аднаго боку, пануюць “выключна эканамічныя і фінансавыя крытэрыі і дзейнасць, скіраваная на спажывецтва”, а з іншага, “усё больш і больш праяўляецца няздольнасць пагадзіць справядлівае размеркаванне прыбытку з умацаваннем перспектыў развіцця”.
, - сказаў Святы Айцец.
Папа высока ацаніў ініцыятывы Фонда, накіраваныя на ўмацаванне салідарнасці – чалавечай каштоўнасці, праз якую, “у хрысціянскай перспектыве”, спаўняецца “абавязак евангельскай любові”. Ён падтрымаў уручэнне прэміі людзям, якія вылучыліся сваёй грамадзянскай і этычнай дзейнасцю.
“У Італіі ёсць нямала прадстаўнікоў культуры, навукі, свету працы, валантарыяту, а таксама прадстаўнікоў Касцёла, якія, праз сваю дзейнасць, даюць добры прыклад і становяцца вартымі наследавання”, - дадаў Пантыфік.