Папа на агульнай аўдыенцыі: не баяцца казаць Богу “Ойча”
У заключнай катэхезе з цыклу, прысвечанага малітве “Ойча наш”, Францішак заўважыў, што ў аснове хрысціянскай малітвы знаходзіцца мужнасці казаць Богу “Ойча”.
“Гаворка ідзе не столькі пра пэўную формулу, колькі пра сыноўскую блізкасць, у якую мы былі ўведзены праз ласку: Езус паказвае нам Айца і дорыць нам блізкасць з Ім. “Езус не пакідае нам формулу, якую мы павінны паўтараць машынальна. Тут, і ва ўсякай вуснай малітве, Божым словам Святы Дух вучыць Божых дзяцей маліцца да іх Айца”, - нагадаў Папа словы Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.
, - дадаў ён.
Францішак прыгадаў як падчас малітвы ў Гетсэманскім садзе Езус казаў: “Абба, Ойча! Ты ўсё можаш. Адхілі ад Мяне гэты келіх; але не чаго Я хачу, а чаго Ты” (Мк 14,36). “Як не распазнаць у гэтай малітве, хоць і такой кароткай, след малітвы “Ойча наш”? Пасярод цемры, Езус, з сыноўскім даверам кажа да Айца “Абба”, і нават адчуваючы страх і трывогу, просіць, каб споўнілася Яго воля”, - прыгадаў Пантыфік.
Святы Айцец падкрэсліў, што малітва павінна быць настойлівай і ўтрымліваць ўспамін пра братоў, асабліва калі перажываем складаныя адносіны з імі.
, - спытаў ён.
Пантыфік зазначыў, што ў працах св. Паўла няма тэксту малітвы “Ойча наш”, але яе прысутнасць выяўляецца ў тым “цудоўным абагульненні”, дзе малітва хрысціяніна зводзіцца толькі да аднаго слова: “Абба! Тата!” (пар. Рым 8,15; Гал 4,6).
“Разглядаючы Новы Запавет у цэлым, выразна бачна, што галоўная дзеючая асоба кожнай хрысціянскай малітвы – гэта Святы Дух. Не будзем забываць пра гэта: галоўная дзеючая асоба кожнай хрысціянскай малітвы – гэта Святы Дух. Мы ніколі не зможам маліцца без сілы Святога Духа. Гэта Ён моліцца ў нас і дапамагае маліцца добра. Мы можам прасіць Духа, каб навучыў нас маліцца, бо гэта Ён чыніць сапраўдную малітву ў нас. Ён дышыць у сэрцы кожнага з нас, у сэрцы кожнага вучня Езуса. Дух робіць нас здольнымі маліцца як Божыя дзеці, якімі мы насамрэч з’яўляемся ў сілу хросту”, - сцвердзіў Папа.
, - дадаў ён.
Францішак заўважыў, што часам Езус выкарыстоўваў словы, якія, безумоўна, вельмі далёкія ад тэксту малітвы “Ойча наш”. Ён нагадаў пра словы з Псальма 22, якія Хрыстус прамовіў з крыжа: “Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?” (Мц 27,46). “Нават у гэтым трывожным крыку застаюцца словы: “Божа мой, Божа мой”. У гэтым “мой” заключана сутнасць адносін з Айцом, сутнасць веры і малітвы”, - падкрэсліў Пантыфік.
“Вось чаму, пачынаючы ад гэтай сутнасці, хрысціянін можа маліцца ў кожнай сітуацыі. Ён можа узяць усе малітвы з Бібліі, асабліва Псальмаў; але можа таксама маліцца іншымі словамі, якія на працягу тысячагоддзяў гісторыі выліваліся з сэрцаў людзей. Не будзем жа пераставаць распавядаць Айцу пра нашых братоў і сясцёр у чалавецтве, каб ніхто з іх, асабліва бедныя, не застаўся без суцяшэння і часцінкі любові”, - заклікаў Папа.
Сваю катэхезу Пантыфік закончыў словамі малітвы Езуса: “Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям” (Лк 10,21). “Каб маліцца, мы павінны стаць дзецьмі, каб Святы Дух увайшоў у нас і вёў нас у малітве”, - сказаў Папа.