Папа салідарны з ахвярамі злоўжыванняў у Польшчы
Францішак салідарны з ахвярамі сексуальных злоўжыванняў у Польшчы, паведаміў часовы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці, адказваючы на пытанні журналістаў.
“Нунцый у Польшчы, арцыбіскуп Сальваторэ Пэнак’ё, выказаў блізкасць і салідарнасць Святога Айца да ахвяр злоўжыванняў”, - сказаў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.
У чэрвені 2019 г. у Польшчу накіруецца арцыбіскуп Мальты і дапаможны сакратар Кангрэгацыі Веравучэння Чарльз Шыклюна, які мае вялікі досвед у барацьбе супраць злоўжыванняў у Касцёле. Ён быў запрошаны Канферэнцыяй Біскупаў Польшчы.
У Касцёле і ў грамадстве ў Польшчы шырокі рэзананс выклікаў фільм, зняты двума журналістамі, братамі Томашам і Маркам Сэкельскімі, які называецца “Толькі нікому не кажы” і апавядае пра праблему выкарыстання непаўналетніх духоўнымі асобамі.
17 мая 2019, 15:25