Папа: злы хоча знішчыць чалавека, але Езус на нашым баку
Завяршаючы цыкл катэхез, прысвечаных малітве “Ойча наш”, Папа засяродзіў увагу на яе апошніх словах: “Але збаў нас ад злога” (Мц 6,12b). Ён заўважыў, што гэтымі словамі, чалавек, які моліцца, просіць не толькі не быць пакінутым у час спакусы, але і моліць аб вызваленні ад зла. “Арыгінальнае грэчаскае слова вельмі моцнае: нагадвае пра прысутнасць злога, які намагаецца нас схапіць і пажэрці (пар. 1 П 5,8), а мы просім Бога, каб вызваліў ад яго”, сказаў Пантыфік.
“У гэтым падвойным маленні: “не пакінь нас” і “вызвалі нас”, выяўляецца істотная рыса хрысціянскай малітвы. Езус вучыць сваіх сяброў ставіць зварот да Айца перад усімі іншымі, нават, і асабліва, у хвіліны, калі злы дае адчуць сваю пагрозлівую прысутнасць. Хрысціянская малітва не заплюшчвае вачэй на жыццё. Гэта сыноўская, а не інфантыльная малітва. Яна не настолькі зачараваная айцоўствам Бога, каб забыцца, што шлях чалавека – цярністы”, - заўважыў Францішак.
, - дадаў ён.
Папа нагадаў, што існаванне зла – гэта бясспрэчны факт, а гісторыя чалавецтва, пазначаная шматлікімі паразамі , пацвярджае гэта. Ён параўнаў зло з змеем, які паціху пранікае ў складкі гісторыі, маўкліва атручваючы яе. Часам можа здавацца, што зло перамагае , а яго прысутнасць становіцца больш выразнай, чым прысутнасць міласэрнасці Бога, асабліва ў хвіліны адчаю, звярнуў увагу Святы Айцец.
“Чалавек, які моліцца – не сляпы; ён ясна бачыць перад вачыма зло, якое з’яўляецца вельмі вялікім і супрацьлеглым самой таямніцы Бога. Чалавек бачыць яго ў прыродзе і гісторыі, а нават у сваім сэрцы, бо сярод нас няма нікога, хто б мог сказаць, што з’яўляецца свабодным ад зла ці ад спакус”, - падкрэсліў Францішак.
, - дадаў ён.
Паводле Папы, “апошняя просьба малітвы “Ойча наш” накіравана супраць гэтага зла з “шырокімі палямі”, якое трымае пад сваім каўпаком самыя розныя сітуацыі: жалобу чалавека, нявінныя пакуты, рабства, інструменталізацыю іншага чалавека, плач нявінных дзяцей”. Усё гэта абуджае супраціў у чалавечым сэрцы і становіцца голасам у апошніх словах малітвы Езуса, дадаў ён.
“Менавіта ў апісанні Мукі, некаторыя радкі малітвы “Ойча наш” знаходзяць сваё самае ўражальнае рэха. Езус кажа: “Абба! Ойча! Ты ўсё можаш. Адхілі ад Мяне гэты келіх; але не чаго Я хачу, а чаго Ты” (Мк 14,36). Езус цалкам пазнаў глыбокі боль зла. Не проста смерць, але смерць на крыжы. Не толькі самотнасць, але і пагарду, прыніжэнне. Не толькі непрыязнасць, але і жорсткасць, бязлітаснасць”, - заўважыў Пантыфік.
, - сказаў Папа.
Святы Айцец параўнаў малітву “Ойча наш” з сімфоніяй, якая просіць рэалізацыі ў кожным з нас. “Хрысціянін ведае наколькі знявольвае сіла зла, але ў той жа час, мы бачым як Езус, Які ніколі не паддаўся яго спакусам, стаіць на нашым баку і прыходзіць нам на дапамогу”, - заўважыў ён.
“Такім чынам малітва Езуса пакідае нам найкаштоўнейшую спадчыну: прысутнасць Божага Сына, Які вызваліў нас зла, змагаючыся за яго навяртанне. Падчас апошняй бітвы Ён загадвае Пятру схаваць меч у ножны, злодзею, які пакаяўся, абяцае Рай, усім людзям, якія знаходзіліся вакол, не ўсведамляючы трагедыі, дорыць слова супакою: “Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць” (Лк 23,34)”, - нагадаў Францішак.
Папа падкрэсліў, што ад прабачэння Езуса на крыжы зыходзіць сапраўдны супакой, які з’яўляецца дарам Бога для чалавека. “Пан дае нам супакой, дае нам прабачэнне, але мы павінны прасіць: “вызвалі нас ад злога”, дапамажы не паддавацца злу. Гэта наша надзея, гэта наша сіла, якую дае Езус, Уваскрослы Езус, прысутны пасярод нас, сіла, якую Ён дае нам, каб ішлі наперад, і абяцае нам вызваленне ад злога”, - сказаў на завяршэнне катэхезы Пантыфік.