Пошук

Ілюстратыўнае фота Ілюстратыўнае фота 

Пантыфік ва ўспамін св. Юзафа: маліцца за беспрацоўных

Памятаць у малітве пра тых, хто пакутуе ад беспрацоўя, заклікаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 1 мая 2019 г. прайшла на ватыканскай плошчы св. Пятра.

“Сёння мы адзначаем успамін св. Юзафа Рамесніка. Няхай постаць пакорнага працаўніка з Назарэту заўсёды вядзе нас да Хрыста; няхай ён падтрымлівае самаахвярнасць тых, хто робіць дабро і заступаецца за тых, хто згубіў працу або не можа яе знайсці. Памолімся асабліва за людзей, якія не маюць працы. Гэта сусветная трагедыя нашага часу”, - сказаў Францішак

Св. Юзаф быў абвешчаны апекуном працаўнікоў 1 мая 1955 г. У гэты дзень Пій ХІІ абвясціў аб устанаўленні літургічнай урачыстасці св. Юзафа Рамесніка, пакліканай дапамагчы рабочым не згубіць хрысціянскі сэнс працы.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 мая 2019, 11:38