Пошук

Папа падчас аўдыенцыі для караля Маары Папа падчас аўдыенцыі для караля Маары 

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі караля Маары

Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане Тухэітыа Пакі – караля новазеландскай народнасці Маары. Сустрэча адбылася 26 мая 2019 г. у ватыканскім Апостальскім палацы.

Тытул караля Маары не мае канстытуцыйнага статуса і не прадугледжаны заканадаўствам Новай Зеландыі. Тым не менш ён мае важнае сімвалічнае значэнне для карэннага насельніцтва гэтай дзяржавы. Кароль прымае ўдзел грамадскім жыцці краіны, баронячы інтарэсы Маары і спрыяючы паляпшэнню іх узроўню жыцця.

Цяперашні кароль Тухэітыа Пакі з’яўляецца нашчадкам першага караля Маары Пататау Тэ Фэрафэра, які быў выбраны ў 1858 г. плямёнамі Паўночнага вострава ў якасці прадстаўніка народнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 мая 2019, 13:34