Пошук

Новыя благаслаўлёныя Новыя благаслаўлёныя  

Францішак заклікаў дзякаваць Богу за новых благаслаўлёных

Пантыфік узгадаў пра беатыфікацыю мучаніц, забітых у ХХ стагоддзі ў Іспаніі. Ён заклікаў вернікаў, сабраных 23 чэрвеня 2019 г. на плошчы св. Пятра, быць моцнымі і настойлівымі ў веры, як новыя благаслаўлёныя.

Ян Мойсік - Ватыкан

“Учора ў Мадрыдзе былі абвешчаны благаслаўлёнымі Марыя Кармэн Лакаба Андыя і 13-ць яе паплечніц - законніц з Францішканскага Ордэна Беззаганнага Зачацця Марыі, якія былі забітыя з-за нянавісці да веры падчас рэлігійнага пераследавання ў гадах 1936 -1939. Гэтыя кляўзуровыя законніцы, як разумныя Панны, чакалі з гераічнай верай прыбыцця Боскага Жаніха. Іх пакутніцтва – гэта заклік да ўсіх нас: быць моцнымі і настойлівымі, асабліва ў час выпрабаванняў. Прывітаем з апладысментамі гэтых новых благаслаўлёных”, - сказаў Францішак.

Новыя благаслаўлёныя, якія засталіся настойлівымі ў сваёй веры нават у момант найвялікшай ахвяры, - гэта заклік для нас, каб з радасцю і надзеяй крочыць наперад, даючы ўсюды сведчанне пра Божую любоў і міласэрнасць, якая ніколі нас не пакідае, асабліва ў гадзіну памылкі і паразы, сказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анджэла Бэчу, падчас беатыфікацыйнай св. Імшы.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 чэрвеня 2019, 12:19