Пантыфік: наследаваць пачуцці сэрца Езуса і маліцца за святароў
“У бліжэйшую пятніцу будзем святкаваць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Запрашаю ўсіх паглядзець на гэта Сэрца і наследаваць яго самыя праўдзівыя пачуцці. Маліцеся за ўсіх святароў і за маё служэнне на Пасадзе св. Пятра, каб кожнае пастырскае дзеянне было пазначана любоўю, якую Хрыстус мае да кожнага чалавека”, - сказаў Папа.
Ён заўважыў, што ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса “нагадвае нам, што Хрыстус жыве заўсёды”. “Ён любіць нас, прапаноўвае сябе як крыніцу міласэрнасці, прабачэння, адкуплення. У Ім мы можам знайсці спакой духа, які часта турбуе нявызначанасць, смутак і пачуццё граху. Давайце ахвяруем Божаму Сэрцу сябе, усё наша жыццё, час нашага летняга адпачынку”, - заклікаў Францішак.
Урачыстасць Найсвяйцейшага Сэрца Езуса адзначаецца ў пятніцу, на восьмы дзень пасля ўрачыстасці Божага Цела і на дванаццаты дзень пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Яна была ўстаноўлена папам Піем IX у 1856 г.