Папа: жыццё нам даецца, а медыкі з’яўляюцца яго служыцелямі
22 чэрвеня 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Міжнароднай федэрацыі Асацыяцый каталіцкіх медыкаў. Пантыфік звярнуўся да гасцей з прамовай, у якой адзначыў, што клопат пра хворых заўсёды быў неад’емным вымярэннем місіі Хрыста і застаўся такім у місіі Касцёла.
Папа заахвоціў медработнікаў наследаваць стаўленне Езуса да хворых і церпячых, Які “часта дакранаецца да гэтых людзей і дазваляе, каб дакраналіся да Яго, нават у выпадках, калі гэта было забаронена”.
, - адзначыў Святы Айцец.
Ён заўважыў, што лячэнне, якое ажыццяўляецца са шчырай любоўю да хворага, пашырае яго далягляд, бо чалавек – гэта адзінства духа, душы і цела. Яскравае пацвярджэнне гэтаму даў Езус, які ніколі не вылечваў часткова, але заўсёды рабіў гэта ўсебакова, дадаў Папа.
Нарэшце, аздараўляючы, Езус падымаў чалавека і высылаў яго. “Шматлікія хворыя, пасля таго як былі аздароўленыя Хрыстом, станавіліся Яго вучнямі і паслядоўнікамі”, - заўважыў Пантыфік. Таму, працягнуў ён, на ўзор Езуса Хрыста медыкі пакліканы “лячыць з далікатнасцю і павагай да годнасці і псіхафізічнай цэласнасці чалавека”, “уважліва слухаць”, “падбадзёрваць, суцяшаць, падымаць, даваць надзею”.
“Ваша місія – гэта адначасова сведчанне чалавекалюбства, прывілеяваны спосаб паказаць і даць адчуць, што Бог, наш Айцец, клапоціцца пра кожнага асобнага чалавека, без выключэння. Для гэтага Ён хоча карыстацца нашымі ведамі, нашымі рукамі і нашым сэрцам, каб лячыць і аздараўляць кожную асобу, таму што кожнаму Ён хоча даць жыццё і любоў”, - сказаў Францішак.
Гэта, перакананы Святы Айцец, патрабуе ад медыкаў “кампетэнтнасці, духоўных сіл і братэрскай салідарнасці”. “Стыль урача-католіка аб’ядноўвае прафесіяналізм і здольнасць да супрацоўніцтва і этычнай непахіснасці. Усё гэта служыць на карысць як хворых, так і працоўнага асяроддзя”, - заключыў Пантыфік.