Святы Айцец пра “мой Касцёл”, які трэба любіць
Спачатку Папа падкрэсліў, што ў тэксце Евангелля св. Мацвея, прачытаным сёння (16, 13-19), Езус упершыню вымаўляе слова “Касцёл”, кажучы, што гэта Яго Касцёл, Яго Нявеста. “Ён з любоўю глядзіць на свой Касцёл, любіць яго з абсалютнай вернасцю, нягледзячы на нашы памылкі і здрады. Як і ў той дзень да Пятра, сёння Ён кажа нам: “мой Касцёл”, - падкрэсліў Францішак.
Папа адзначыў, што ўсе хрысціяне сёння могуць сказаць “мой Касцёл”, “каб не адрознівацца ад іншых, а пазнаць прыгажосць прабывання з іншымі, бо Езус хоча, каб мы былі адзінымі і адкрытымі”, - падкрэсліў ён. Пантыфік дадаў, што Касцёл патрабуе ад нас любові, нягледзячы на існуючыя рознагалоссі, якія таксама можна ўбачыць у святых Пятра і Паўла, але якіх аб’ядноўвала асоба Пана Езуса.
, - сказаў Папа.
Францішак заклікаў вернікаў цаніць станоўчае ў іншых, прызнаваць дары іншых без гневу і рэўнасці. “Мы належым адзін да аднаго, таму што маем адну і тую ж веру, адну і тую ж любоў, адну і тую ж надзею, і таго ж Пана. Мы належым адзін да аднаго: гэта цудоўная таямніца нашага Касцёла!” - падкрэсліў Святы Айцец.
“Сёння, праз заступніцтва апосталаў, будзем прасіць ласку любові да нашага Касцёла. Будзем прасіць вочы, якія могуць убачыць у ім братоў і сясцёр, сэрца, якое магло б прымаць іншых з пяшчотнай любоўю, што Езус нам дае. Мы просім сіл маліцца за тых, хто думае інакш ад нас: маліцца і любіць, а не пляткарыць за плячыма”, - сказаў Папа ў канцы свайго разважання.