Пошук

Сустрэча Францішка і Уладзіміра Пуціна ў 2015 г. Сустрэча Францішка і Уладзіміра Пуціна ў 2015 г. 

Святы Айцец сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі

Папа прыме ў Ватыкане Прэзідэнта Расіі. Гэта будзе не першая сустрэча Францішка з Уладзімірам Пуціным. Факт аўдыенцыі пацвердзіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду.

“Магу пацвердзіць, што Святы Айцец прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Яна пройдзе 4 ліпеня 2019г.”, - сказаў Алесандра Джызоці, адказваючы на пытанне журналістаў.

Пуцін сустракаўся з Францішкам у Ватыкане ў чэрвені 2015 г. Тады расійскі Прэзідэнт і Пантыфік абмеркавалі складанае становішча хрысціян на Блізкім усходзе і крызіс ва Украіне, а таксама ролю духоўных каштоўнасцей у збліжэнні рэлігій.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 чэрвеня 2019, 10:54