Святы Айцец абвясціў ларэтанскі Юбілей для пасажыраў самалётаў
Ян Мойсік - Ватыкан
Пра гэта паведаміў 22 чэрвеня 2019 г. папскі дэлегат па справах санктуарыя ў італьянскім Ларэта, арцыбіскуп Фабіа Дал Чын. Юбілейны год пачнецца ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін будзе старшынстваваць цырымоніі адкрыцця Святых Юбілейных Дзвярэй.
У 2020 г. будзе адзначацца 100-годдзе з дня аб'яўлення Маці Божай Ларэтанскай, заступніцы авіяцыі і ўсіх людзей, якія падарожнічаюць у паветры. Ласка юбілею будзе ахопліваць усіх падарожнічаючых на вайсковых і пасажырскіх самалётах, а таксама пілігрымаў, якія з усяго свету прыбудуць да санктуарыя Святога Дома ў Ларэта. “Поўны адпуст у сувязі з юбілеем, атрымаюць тыя вернікі, якія пройдуць праз Святыя Дзверы, адкрыюцца на дар навяртання да Бога і будуць ажыўляць сваю дзіцячую адданасць Той, якая чувае над намі падчас падарожжа самалётамі”, - сказаў арцыбіскуп Фабіа Дал Чын.