Францішак сустрэўся з езуіцкай супольнасцю Румыніі
Святы Айцец Францішак правёў сустрэчу з езуітамі, якія нясуць служэнне ў Румыніі. Яна адбылася вечарам 31 мая 2019 г. у Апостальскай нунцыятуры ў Бухарэсце.
Сустрэча працягвалася каля гадзіны. У ёй прынялі ўдзел 22 члены Таварыства Езуса, з якіх 14 – румыны. Прысутнічалі таксама асістэнт Генеральнага настаяцеля Ордэна, кс. Хаакін Барэра Дыяс, і правінцыял Еўраміжземнаморскай правінцыі, да якой адносіцца Румынія, кс. Джанфранка Матараца.
Святы Айцец сустракаецца са сваімі сабратамі падчас кожнага Апостальскага падарожжа. Звычайна такія сустрэчы праходзяць за закрытымі дзвярыма ў форме пытанняў і адказаў. Праз некалькі тыдняў змест размоў публікуецца ў італьянскім езуіцкім выданні “La Сiviltà Cattolica”.
01 чэрвеня 2019, 16:03