Пошук

Францішак падчас візіту ў ААЭ. Ілюстрацыйнае фота Францішак падчас візіту ў ААЭ. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак падтрымаў міжрэлігійную ініцыятыву ААЭ

Зала Друку Святога Пасаду падзялілася рэакцыяй Папы на стварэнне Вышэйшага камітэта па рэалізацыі мэтаў “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”.

Дакумент быў падпісаны Францішкам і Вялікім імамам Аль-Азхар Ахмедам Эль Таебам у лютым 2019 г. у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Пантыфік з задавальненнем даведаўся пра гэтую ініцыятыву і заўважыў: “Хоць, на жаль, часта зло, нянавісць і раздзелы застаюцца гучнымі, узнікае схаванае мора дабра, якое расце і вядзе нас да надзеі на дыялог, узаемнага пазнавання і магчымасці пабудовы, разам з паслядоўнікамі іншых рэлігій і з усімі людзьмі добрай волі, свету братэрства і міру”.

Святы Айцец падтрымаў намаганні Камітэта па распаўсюджванні ведаў аб Дакуменце, падзякаваў Аб’яднаным Арабскім Эміратам за канкрэтную прыхільнасць на карысць чалавечага братэрства і выказаў надзею, што падобныя ініцыятывы будуць узнікаць па ўсім свеце.

“Дэкларацыя аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні” ўвасабляе сумеснае абвяшчэнне намаганняў па аб’яднанні чалавецтва і працы на карысць міру ў свеце, з тым каб забяспечыць будучым пакаленням магчымасць жыць у атмасферы ўзаемапавагі і здаровага суіснавання.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 жніўня 2019, 12:09