Пошук

Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"  

Папа: для Бога не важныя тытулы, але сціплае і добрае жыццё

Хрысціянін пакліканы устанавіць сапраўдныя адносіны з Езусам, падкрэсліў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 25 жніўня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

]Прапануем вашай увазе поўны тэкст медытацыі Святога Айца:

Ян Мойсік - Ватыкан

Сённяшняе Евангелле (пар.Лк 13, 22-30) прадстаўляе нам Езуса, які навучае па гарадах і вёсках, накіроўваецца ў Ерузалем і ведае, што павінен памерці на крыжы, дзеля збаўлення ўсіх людзей. У гэтым кантэксце ўпісваецца пытанне чалавека, які звяртаецца да Яго, кажучы: “Пане, няўжо мала тых, хто будзе збаўлены?” (Лк 13, 23). Гэтае пытанне абмяркоўвалася ў той час, сколькі збавіцца, а сколькі не, і былі розныя спосабы інтэрпрэтацыі Святога Пісання. Але Езус перагортвае пытанне дагары нагамі - якое больш увагі звяртае на якасць: “няўжо мала? ...” - і замест гэтага размяшчае адказ на ўзровень адказнасці, заклікаючы добра выкарыстоўваць цяперашні час. Таму кажа: “Імкніцеся прайсці праз вузкую браму, бо, кажу вам, многія будуць спрабаваць увайсці, але не змогуць” (Лк 13, 24).

З дапамогай гэтых слоў Езус дае зразумець, што гэтае пытанне не ў лічбах, бо ў Раі няма “закрытай лічбы”! Але справа ў тым, каб пераступаць, ужо зараз, праз правільны праход, які для ўсіх і ёсць шчыльны. І ў гэтым праблема. Езус не хоча падмануць нас, кажучы: "Так, будзьце ўпэўненыя, гэта лёгка, існуе цудоўны шлях ў канцы якога ёсць вялікая брама ...”. Не, Езус гэта не кажа: кажа пра вузкую браму. Распавядае пра рэчы, якія існуюць: праход ёсць вузкі. У якім сэнсе? У тым сэнсе, што, каб збавіцца, трэба любіць Бога і бліжняга, і гэта не выгодна! Гэта "вузкая брама", таму што вымагальная, любоў заўсёды вымагальная, патрабуе намаганняў, нават “высілкаў”, гэта значыць рашучай і настойлівай волі жыць паводле Евангелля. Святы Павел называе гэта “добрым змаганнем веры” (І Цім 6, 12). Патрабуе намаганняў кожны дзень, увесь дзень любіць Бога і іншых.

І, каб лепш растлумачыць, Езус распавядае прыпавесць. Быў адзін гаспадар дому, які прадстаўляў Пана. Яго дом сімвалізаваў вечнае жыццё, збаўленне. І тут вяртаецца выява брамы. Езус кажа: “Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзверы, тады вы, стоячы знадворку, пачнеце стукаць у дзверы і казаць: “Пане, адчыні нам”. А Ён адкажа вам: “Не ведаю вас, адкуль вы” (пар. 25). Затым гэтыя людзі паспрабуюць прыпомніць пра сябе, нагадаўшы гаспадару дома, што яны елі і пілі перад Ім, а таксама слухалі Яго навучанні і парады. (пар.26). Я быў тады, калі ты ладзіў гэтую канферэнцыю... Але Пан паўторыць, што не ведае іх, і назаве іх “працаўнікамі несправядлівасці”. Вось праблема! Пан пазнае нас не па нашых тытулах, але паглядзі Пане, я належаў да гэтага аб'яднання, быў сябрам гэтага мансеньёра, кардынала, гэтага святара ... ": Не. Тытулы не ўлічваюцца. Пан пазнае нас толькі па сціпламу і добраму жыццю, па веры, якая перакладаецца ва ўчынкі.

Для нас, хрысціянаў, гэта азначае, што мы пакліканы ўсталяваць сапраўдныя адносіны з Езусам, маліцца, хадзіць у Касцёл, прыступаць да Сакрамантаў і сілкавацца Яго Словам. Гэта падтрымлівае нас у веры, сілкуе нашу надзею, адраджае дабрачыннасць. І тады, з Божай ласкай, мы можам і павінны ахвяраваць сваё жыццё на карысць нашых братоў, змагацца супраць любой формы зла і несправядлівасці.

Няхай дапаможа нам у гэтым Панна Марыя. Яна прайшла праз вузкую браму, якой з’яўляецца Езус. Яна прыняла Яго ўсім сэрцам і ішла за Ім у кожны дзень свайго жыцця, нават калі не разумела гэтага, нават калі меч прабіў яе душу. З-за гэтага мы называем яе “Нябеснай Брамай”; брамай, якая дакладна адпавядае форме Езуса: брамай сэрца Бога, якая патрабавальная, але адкрытая для ўсіх.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў групы вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, і ўдзяліў благаслаўленне.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 жніўня 2019, 12:30