Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Chromatic Galliard
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа: народныя рухі – крыніца маральнай энергіі дэмакратыі

Францішак напісаў прадмову да кнігі “Прарыў народных рухаў: Rerum Novarum нашага часу” – падрыхтаванай Папскай камісіяй па справах Лацінскай Амерыкі.

У цэнтры прадмовы – прызнанне вялікай вартасці грамадскіх аб’яднанняў, якія змагаюцца супраць сацыяльнай эксклюзіі ў свеце, і выклікі, з якімі яны сутыкаюцца.

Святы Айцец заўважае, што тыя, хто жыве на тэрытарыяльнай і экзістэнцыяльнай перыферыі, з’яўляюцца не толькі часткай насельніцтва, да якой мы як Касцёл павінны прыходзіць, але яшчэ і “насеннем, галінкай, што, як гарчычнае зерне, прынясе шматлікі плён”, таму што ўяўляе сабой “рычаг вялікай сацыяльнай трансфармацыі”.

Адчужаныя асобы – не пасіўныя атрымальнікі сацыяльнай дапамогі, якія павінны пакорліва сузіраць, як эліта ўсталёўвае сусветны парадак, але сапраўдныя ўдзельнікі, дзеючыя асобы будучыні чалавецтва, чыё “мірнае паўстанне” можа разлічваць на салідарнасць Папы, гаворыцца ва ўступным слове.

Францішак бачыць у народных рухах транснацыянальнага і міжкультурнага характару тую “шматгранную мадэль”, на якую спасылаўся ў Апостальскай адгартацыі Evangelii Gaudium, – мадэль, якая складаецца з сацыяльнай парадыгмы, заснаванай на культуры сустрэчы.

На думку Пантыфіка, гэтая шматстайнасць рухаў, чый вопыт барацьбы за справядлівасць апісваецца ў кнізе, “прадстаўляе сабой вялікую сацыяльную альтэрнатыву, праніклівы крык, знак супярэчнасці, надзею на тое, што ўсё можа змяніцца”.

У чарговы раз сцвердзіўшы сваё перакананне ў тым, што сучаснае чалавецтва перажывае эпахальныя перамены, пазначаныя страхам, ксенафобіяй і расізмам, Папа запэўніў, што “народныя рухі могуць стаць крыніцай маральнай энергіі, каб ажывіць нашыя дэмакратыі”. У агульным грамадстве, параненым эканомікай, усё больш далёкай ад этыкі, гэтая сацыяльная рэчаіснасць можа служыць сродкам супраць папулізму і “паказной палітыкі”, таму што пашырае ідэю моцы супольнасці, якая супрацьстаіць культуры індывідуалізму.

На заканчэнне прадмовы Святы Айцец узняў тэму працы як аднаго са свяшчэнных правоў чалавека, якое павінна абараняцца. Францішак заклікаў да “новага гуманізму”, які б паклаў канец недахопу спачування, заняпаду культуры і паняцця ўсеагульнага дабра.

Кніга “Прарыў народных рухаў: Rerum Novarum нашага часу” была надрукавана ў Ватыканскім выдавецтве (Libreria Editrice Vaticana). У ёй сабраны тэксты асобных выступленняў, агучаных падчас сусветных сустрэч прадстаўнікоў Народных Рухаў з розных частак амерыканскага кантынента. Афіцыйная прэзентацыя зборніка адбудзецца ў верасні 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 жніўня 2019, 14:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930