Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: натхняцца прыкладам новых благаслаўлёных

Пантыфік заахвоціў чэрпаць натхненне з прыкладу двух новых благаслаўлёных. Адмысловы заклік ён скіраваў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 15 верасня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра вернікаў, Францішак нагадаў, што 14 верасня ў італьянскім горадзе Фарлі прайшла ўрачыстая беатыфікацыя Бэнэдэты Б’янкі Поры, свецкай верніцы, памерлай у 1964 г. у 28-гадовым узросце.

“Усё яе жыццё было пазначана хваробай, але Пан даў ёй сілы, каб перанесці яе. Больш за тое – каб перамяніць яе ў яскравае сведчанне веры і любові”, - заўважыў Папа.

Святы Айцец таксама прыгадаў, што 15 верасня ў нямецкім горадзе Лімбург быў абвешчаны благаслаўлёным кс. Рычард Хэнкес, святар-палатынец, забіты з нянавісці да веры ў канцэнтрацыйным лагеры Дахау ў 1945 г. “Няхай прыклад гэтых двух адважных вучняў Хрыста падтрымлівае таксама і наш шлях да святасці”, - пажадаў вернікам Францішак.

 

Навіна ў фармаце аўдыё
15 верасня 2019, 12:21