Пантыфік пра вернасць Евангеллю па прыкладзе мучанікаў
Агульная аўдыенцыя прайшла 25 верасня 2019 г. на плошчы св. Пятра з удзелам тысяч вернікаў.
Францішак нагадаў, што да першай хрысціянскай супольнасці належалі не толькі яўрэі, але і асобы грэчаскага паходжання, якія скардзіліся з прычыны занядбання іх удоў. “Апосталы распачалі працэс распазнання, які заключаўся ў добрым разуменні цяжкасцей і супольным пошуку рашэнняў. Яны знайшлі выйсце ў падзеле абавязкаў на карысць спакойнага развіцця ўсяго касцёльнага цела, каб пазбегнуць занядбання “ходу” Евангелля і клопату пра самых слабых з супольнасці”, - заўважыў Папа.
Апосталы ўсё больш і больш усведамлялі, што іх галоўнае пакліканне – гэта малітва і распаўсюджванне Божага слова, таму вырашылі праблему, устанавіўшы групу з “сямі мужоў добрай славы, поўных Духа і мудрасці”, якія пачалі служыць пры сталах.
“Дыяканы – як яны былі названыя, – былі ўстаноўлены менавіта для служэння. Дыякан у Касцёле – гэта не святар другога гатунку. Ён – не для алтара, а для служэння. Гэта апякун служэння ў Касцёле. Калі дыякану празмерна падабаецца быць пры алтары – ён памыляецца. Гэта не яго шлях. Устанавілі дыяканаў апосталы. Гэта гармонія паміж служэннем Слова і служэннем любові з’яўляецца закваскай, якая дапамагла развіццю касцёльнага цела”, - лічыць Папа.
Папа заўважыў, што з сямі першых дыяканаў асабліва вылучаліся Стэфан і Філіп. Першы з іх мужна евангелізаваў, што выклікала супраціў фарысеяў, якія пачалі выкарыстоўваць супраць яго паклёп і фальшывыя сведчанні.
, - сказаў Папа.
Баронячы сябе, Стэфан абвяшчаў новы погляд на святую гісторыю, сканцэнтраваны на Езусе. Ён адважна выкрываў крывадушнасць, з якой фарысеі ставіліся да прарокаў і самога Хрыста. “Не выкарыстоўваў недамовак, казаў выразна, казаў праўду”, - падкрэсліў Пантыфік. Гэта выклікала гвалтоўную рэакцыю фарысеяў. Яны асудзілі Стэфана на смерць, перад абліччам якой ён прадэманстраваў сапраўдную “выпраўку” Хрыстовага вучня. Не спрабаваў уцячы, не звяртаўся да ўплывовых людзей, якія маглі яго выратаваць, але аддаў сваё жыццё ў рукі Пана, паміраючы як Божы сын, прабачаючы: “Пане, не лічы ім граху гэтага” (Дз 7,60).
, - заўважыў Папа.
“Сёння ў Касцёле шмат мучанікаў – іх больш, чым у першыя часы, мучанікі сёння ўсюды. Касцёл акроплены іх крывёю, якая з’яўляецца “насеннем новых хрысціян”, гарантуючы рост і плоднасць Божага народу. Мучанікі – гэта не “асобы з абразкоў”, але людзі з цела і касцей, якія – як кажа кніга Апакаліпсіса, – “абмылі шаты свае, і выбелілі іх у крыві Баранка”. Яны – сапраўдныя пераможцы”, - падкрэсліў Пантыфік.
Завяршаючы катэхезу, Францішак заклікаў вернікаў, углядаючыся ў прыклад мучанікаў, прасіць Пана навучыць паўнаце жыцця, прыняццю мучаніцтва з штодзённай вернасцю Евангеллю і ўпадабненнем да Хрыста.