Пантыфік: жыццё кожнага хрысціяніна – каштоўная місія
Урачыстая Эўхарыстыі адбылася з нагоды 93-га Сусветнага дня місій. У гаміліі Пантыфік спаслаўся на словы прарока Ісаі пра гару Пана, да якой прыйдуць ўсе народы. Вобраз гары скіроўвае позірк да вышыняў, “далёка ад матэрыяльных рэчаў, якія прамінаюць; заклікае нас адкрыць тое, што важнае, тое, што застанецца: Бога і братоў”, - сказаў ён.
, - заклікаў Святы Айцец.
Францішак нагадаў вернікам, што “мы нарадзіліся не для таго, каб стаяць на зямлі, задавальняцца прыземленымі рэчамі, але для таго, каб дасягнуць вышыняў, каб сустрэць Бога і братоў”.
“Для гэтага трэба ўздымацца ўвысь: трэба пакінуць гарызантальнае жыццё, змагацца з гравітацыйнай сілай эгаізму, здзейсніць зыход з саміх сябе. Уздымацца цяжка, але гэта адзіны спосаб, каб бачыць усё лепш, як здараецца, калі ўздымаемся на гару і толькі на вяршыні можам сузіраць самую прыгожую панараму. Тады мы зразумеем, што не маглі б убачыць яе, калі б не ішлі той сцяжынкай, якая заўсёды вядзе ўвысь”, - сказаў Папа.
Пантыфік заўважыў, што для таго, каб уздымацца ўгару трэба пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў. Гэта таксама тычыцца місіянерскай дзейнасць: каб весці яе, трэба адмовіцца ад многага.
, - сказаў Папа.
Францішак пажадаў, каб місіянерская дзейнасць была скіравана да ўсіх людзей. “Сведкі Езуса ідуць насустрач усім, а не толькі да сваіх, да сваёй групкі”, - дадаў ён.
Святы Айцец нагадаў, што місіянерская дзейнасць заключаецца ў тым, каб “дарыць чыстае паветра, паветра з вышыняў, тым, хто жыве занураным у забруджанасці свету; несці на зямлю той супакой, які напаўняе нас радасцю кожны раз, калі сустракаем Езуса на гары, у малітве; дэманстраваць жыццём і нават словамі, што Бог любіць усіх і ніколі не стамляецца нікім”.
“Пан мае пэўнага роду трывогу за тых, якія яшчэ не ведаюць, што з’яўляюцца любімымі Айцом, што з’яўляюцца братамі, дзеля якіх Ён даў жыццё і Святога Духа. Жадаеш суцішыць трывогу Езуса? – Тады ідзі з любоўю да ўсіх, бо тваё жыццё – гэта каштоўная місія: не цяжар, які трэба несці, а дар – які трэба прынесці. Будзьце мужнымі, не бойцеся: пойдзем насустрач усім!”, - заклікаў на заканчэнне гаміліі Папа.