Пошук

Папа падчас аўдыенцыі для Рымскага аб'яднання Ордэна св. Уршулі Папа падчас аўдыенцыі для Рымскага аб'яднання Ордэна св. Уршулі 

Святы Айцец: у глабальным свеце не існуе “праблем іншых”

Папа сустрэўся з манахінямі з Рымскага аб’яднання Ордэна св. Уршулі. Аўдыенцыя адбылася 3 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане з нагоды генеральнага капітула манаскай супольнасці.

Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што ў сучасным свеце, дзе ўсе людзі з’яўляюцца ўзаемазалежнымі, ніхто не можа казаць, што праблемы бліжняга не тычацца яго.

Папа заклікаў манахінь несці “вецер новага жыцця аж да краёў зямлі, умеючы з адказнасцю знаходзіцца пасярод народаў, краін і розных культур, каб пасланне веры, надзеі і любові магло прыцягваць людзей да Хрыста”. Важнай з’яўляецца адважная місійная дзейнасць і “душпастырскае навяртанне структур” у кірунку большай місійнасці і адкрытасці да людзей.

“Хацеў бы заахвоціць вас працягваць з запалам вашу выхаваўчую працу, асабліва ў час, калі моладзь перагружана велізарнай колькасцю інфармацыі і дэзарыентавана хуткасцю, з якой яна перадаецца. Як наступства, існуе патрэба ў выхаванні, якое навучыць крытычнаму мысленню, распазнанню добрых і кепскіх бакоў сродкаў, якімі мы карыстаемся, і зможа ўказаць моладзі шлях да сталення ў каштоўнасцях”, - сказаў Францішак.

Пантыфік пажадаў, каб выхаванне было заўсёды спалучана з абвяшчэннем Евангелля, якому павінна спадарожнічаць сведчанне і клопат аб духоўным жыцці.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 кастрычніка 2019, 15:50