Святы Пасад: хрысціяне – самая пераследаваная група ў свеце
24 кастрычніка 2019 г. супрацоўнікі Папскага дабрачыннага фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” прадставілі справаздачу па выніках аналізу сітуацыі з рэлігійнай свабодай у свеце, у прыватнасці, выпадкаў пераследу хрысцін. Дадзеныя Фонду датычаць трох апошніх гадоў, пачынаючы з 2017 г.
“Хрысціяне і надалей застаюцца найбольш пераследаванай сацыяльнай групай у свеце. Стратэгіі, якія мелі на мэце паляпшэнне іх сітуацыі, не прынеслі добрых вынікаў”, - падкрэслілі эксперты падчас прэзентацыі справаздачы, якая прайшла ў рымскай базыліцы святых Барталамея і Войцеха.
Між іншым, было адзначана, што паляпшэнне дыпламатычных адносін з такімі краінамі, як Кітай або Паўночная Карэя, не прывяло да паляпшэння сітуацыі, у якой знаходзяцца сучасныя паслядоўнікі Хрыста. Наадварот, у апошнія гады ў Кітаі назіраецца ўзмацненне рэпрэсій ў дачыненні да хрысціян.
Калі ж гаворка ідзе пра пераслед мусульман, дадалі супрацоўнікі Фонду, то трэба канстатаваць, што барацьба з міжнароднай тэрарыстычнай групоўкай “Ісламскаяй дзяржава” палепшыла становішча хрысціян у Іраку і Сірыі, аднак у той жа час прывяла да распаўсюджання прыхільнікаў джыхаду на іншыя краіны.