Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: тэалогія павінна праліваць святло на Евангелле

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі членаў Міжнароднай тэалагічнай камісіі – структуры, заснаванай 50-гадоў таму Паўлам VI. Cустрэча прайшла 29 лістапада 2019 г. у Ватыкане.

Францішак нагадаў, што Міжнародная тэалагічная камісія была заснавана для будавання “новага маста паміж тэалогіяй і вучэннем”, каб не была змарнавана плённая пара Другога Ватыканскага Сабора.

“У адносінах да Евангелля вы маеце вытворчую місію: вы пакліканы праліваць святло на Евангелле. Сапраўды, вы слухаеце тое, што Дух кажа сёння Касцёлу ў розных культурах, каб выяўляць усё новыя і новыя аспекты невычэрпнай таямніцы Хрыста”, - сказаў сваім гасцям Папа.

Пантыфік заклікаў тэолагаў рабіць веру больш зразумелай сучаснаму чалавеку, каб кожны мог адчуць яе больш блізкай, мог адчуць сябе ў абдымках Касцёла, мог адчуць сябе ўзятым за руку і прыведзеным смакаваць слодыч kerigma i яе неўвядальную навіну. Тэалогія павінна быць не проста тэарытычнай дыскусіяй, але ўцелаўленнем веры ў жыццё, - сцвердзіў ён.

“Прываблівае толькі цудоўная тэалогіяй, якая мае пашану да Евангелля, а не задавольваецца тым, каб быць функцыянальнай. Каб існавала добрая тэалогія нельга забываць пра два яе неад’емныя элементы. Першы – гэта духоўнае жыццё: толькі ў пакорнай і пастаяннай малітве, у адкрытасці на Святога Духа можна зразумець і вытлумачыць Слова, а таксама спаўняць волю Айца. Тэалогія нараджаецца і расце, калі стаім на каленях! Другое вымярэнне – гэта касцёльнае жыццё: адчуваць у Касцёле і разам з Касцёлам. (...) Тэалогія не робіцца індывідуалістамі, але ў супольнасці, у якасці служэння ўсім, каб несці добры смак Евангелля братам і сёстрам свайго часу, заўсёды з ласкавасцю і павагай”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак падзякаваў членам Міжнароднай тэалагічнай камісіі за даследаванні ў галіне сінадальнасці і рэлігійнай свабоды.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 лістапада 2019, 12:52