Пошук

1574315956322.JPG

Папа: сфера аховы здароўя выходзіць за рамкі выключна медыцыны

“Здзяйсняючы справы міласэрнасці, мы, хрысціяне, закліканы не толькі паказаць, што мы вучні-місіянеры, але і праверыць, наколькі верна мы і нашы ўстановы ідзём за Хрыстом”, - лічыць Папа.

21 лістапада 2019 г. ён наведаў у Бангкоку каталіцкую бальніцу св. Людовіка (St. Louis Hospital), якая сёлета адзначае 120-годдзе.

Сустракаючыся з медыцынскімі работнікамі, Францішак адзначыў, што ўсе яны рэалізуюць адну з найвялікшых спраў міласэрнасці, таму што іх намаганні ў галіне аховы здароўя выходзяць за рамкі выключна медыцыны.

“[Трэба прымаць і падтрымліваць жыццё, як гэта адбываецца ў рэанімацыі бальніцы, каб да яго ставіліся з асаблівай спагадай, народжанай з павагі і любові да годнасці кожнага чалавека]”

, - адзначыў Святы Айцец.

Францішак звярнуў увагу на тое, што часам служэнне вучня-місіянера можа быць цяжкім і стомным. У гэтым кантэксце ён падкрэсліў неабходнасць развіцця душпастырства сферы аховы здароўя, каб не толькі пацыенты, але і ўсе члены супольнасці маглі адчуваць, што ў сваёй місіі іх акружаюць суправаджэнне і падтрымка.

Папа папрасіў супрацоўнікаў шпіталя, каб іх “апостальства”, станавілася ўсё больш і больш “знакам і сімвалам выходзячага Касцёла, які, жадае рэалізаваць сваю місію і знаходзіць мужнасць несці гаючую любоў Хрыста тым, хто пакутуе”.

Напрыканцы сваёй прамовы Францішак выступіў з кароткай малітоўнай медытацыяй і благаславіў усіх сабраных. Затым ён наведаў хворых і няпоўнаспраўных, якія праходзяць лячэнне ў бальніцы св. Людовіка.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 лістапада 2019, 11:05