Святы Айцец пра сведчанне новага гватэмальскага благаслаўлёнага
Святы Айцец адзначыў важнасць сведчання благаслаўлёнага Джэймса Мілера, законніка з супольнасці Братоў Хрысціянскіх Школ. Яго ўрачыстая беатыфікацыя прайшла 7 снежня 2019 г.
Папа нагадаў, што новы благаслаўлёны загінуў як мучанік у 1944 г. падчас грамадзянскай вайны ў Гватэмале. “Няхай мучаніцкая смерць гэтага ўзорнага настаўніка моладзі, які заплаціў жыццём за служэнне народу і Касцёлу ў Гватэмале, умацоўвае шляхі справядлівасці, міру і салідарнасці ў гэтай дарагой краіне”,- пажадаў Францішак.
08 снежня 2019, 12:12