Пантыфік: Божае Слова суцяшае, заахвочвае, мабілізуе, вызваляе
Ён рэкамендаваў пачаць чытанне Святога Пісання з Евангелля. “Давайце трымаць яго адкрытым на тумбачцы дома, насіць у кішэні, адкрываць на мабільных тэлефонах, няхай яно натхняе нас кожны дзень”, - заклікаў Папа падчас Эўхарыстыі ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане.
Францішак нагадаў, што Езус пачаў сваё навучанне вельмі простымі словамі: “Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае”; і гэта ляжыць у аснове ўсіх Яго прамоў. Папа адзначыў, што пасланне Езуса – гэта радасць і любоў.
, - падкрэсліў Святы Айцец.
Пантыфік адзначыў, што запрашэнне Езуса: “пакаяцца”, азначае змену ладу жыцця. “Сёння Езус таксама кажа вам: “Смялей, Я побач, вызвалі для мяне месца, і тваё жыццё зменіцца!”, - заўважыў Францішак. Ён дадаў, што Слова Божае суцяшае, заахвочвае, правакуе навяртанне, мабілізуе, вызваляе ад паралічу эгаізму, змяняе жыццё і прымушае пераходзіць з цемры да святла.
Папа адзначыў, што Езус пачаў прапаведаваць у рэгіёнах, якія тады лічыліся “цёмнымі”. Ён канстатаваў, што “слова збаўлення не шукае ахоўных, стэрыльных, бяспечных месцаў”, але “уваходзіць у нашы складанасці, у нашу цемру”. Пантыфік звярнуў увагу, што Езус, Які ішоў у самыя цяжкія рэгіёны, не баіцца даследаваць і самыя складаныя месцы нашага сэрца.
Францішак нагадаў, што першымі адрасатамі закліку Езуса былі рыбакі, звычайныя рабочыя людзі. Яны адразу пайшлі за Езусам, таму што іх прыцягнула Яго любоў. “Каб ісці за Езусам, не дастаткова добрай прыхільнасці, трэба слухаць Яго заклік кожны дзень. Толькі Той, хто ведае нас і любіць нас да канца, дапамагае нам выходзіць на глыбіні мора жыцця”, - сказаў Святы Айцец.
Нядзелю Божага Слова Францішак абвясціў Апостальскім лістом “Aperuit illis”, каб у народзе Божым узрастала рэлігійнае і блізкае знаёмства са Святым Пісаннем.