Папа: восем благаслаўленняў – надзейны шлях да шчасця
“Цяжка застацца абыякавым да гэтых слоў, таму слушным з’яўляецца жаданне зразумець іх і прыняць яшчэ паўней. Яны ўтрымліваюць у сабе “пашпарт” хрысціяніна, бо акрэсліваюць аблічча самога Езуса, Яго лад жыцця”, - сказаў Святы Айцец 29 студзеня 2020 г., падчас агульнай аўдыенцыі, што прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI.
“У першую чаргу, важна тое, як было абвешчана гэта пасланне: Езус, убачыўшы натоўп, што ішоў за Ім, узышоў на спадзісты схіл, які акружаў Галілейскае возера, сеў і, звяртаючыся да сваіх вучняў, абвясціў благаслаўленні. Пасланне было адрасавана вучням, але на гарызонце былі натоўпы, гэта значыць усё чалавецтва. Гэта пасланне да ўсяго чалавецтва”, - падкрэсліў Папа.
Францішак параўнаў галілейскія пагоркі, дзе прапаведаваў Езус, з гарой Сінай, на якой Бог уручыў Майсею Дзесяць запаведзей. Езус пачаў вучыць новаму закону: быць беднымі, быць лагоднымі, быць міласэрнымі...
- заўважыў Пантыфік.
Папа звярнуў увагу на тое, што кожнае благаслаўленне складаецца з трох частак. Спачатку ідзе слова “шчаслівыя”; потым узгадваецца сітуацыя, у якой яны знаходзяцца: убогасць духам, засмучанасць, голад, прага справядлівасці і г.д.; напрыканцы змяшчаецца прычына благаслаўлення са злучнікам “бо”.
, - звярнуў увагу Святы Айцец.
“Але што азначае слова “шчаслівы”? Чаму кожнае з васьмі благаслаўленняў пачынаецца словам “шчаслівы”? Арыгінальны тэрмін азначае не таго, хто мае поўны страўнік ці адчувае сябе добра, але чалавека, які знаходзіцца ў стане ласкі, які трывае ў Божай ласцы і крочыць Божым шляхам: цярплівасць, беднасць, служэнне іншым, суцяшэнне... Тыя, хто трывае ў гэтым – шчаслівыя і будуць благаслаўлёнымі”, - сказаў Папа.
Францішак нагадаў, што Бог, каб падарыць сябе чалавеку, часта выбірае непрадказальныя шляхі: нашы абмежаванні, слёзы, паражэнні.
, - сказаў Папа.
“Добра было б, каб мы сёння ўзялі Евангелле св. Мацвея, адкрылі пяты раздзел, ад першага да адзінаццатага верша, і прачыталі благаслаўленні. Тое ж можна рабіць і часцей, на працягу тыдня, каб зразумець гэты вельмі цудоўны шлях, вельмі надзейны шлях да шчасця, які Бог прапануе нам”, - адзначыў Пантыфік на заканчэнне катэхезы.
Вітаючы вернікаў, прысутных на аўдыенцыі, Францішак заўважыў, што благаслаўленні, гэта сапраўдная тапаграфічная карта для чалавека, якая дапамагае зрабіць жыццё шэдэўрам.