Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікаў маліцца за медыцынскіх сясцёр і акушэраў

Папа заклікаў маліцца за медыцынскіх сясцёр і акушэраў. Адмысловы зварот ён зрабіў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 19 студзеня 2020 г. у Ватыкане.

“Маю радасць прыгадаць, што 2020 г. быў абвешчаны на міжнародным узроўні Годам работнікаў сястрынскіх і акушэрскіх службаў. Медыцынскія сёстры – самыя шматлікія работнікі сферы аховы здароўя, а акушэры – маюць, бадай, самую высакародную з прафесій. Памолімся за іх усіх, каб маглі найлепшым чынам выконваць сваю каштоўную працу”, - сказаў Папа.

Міжнародны год работнікаў сястрынскіх і акушэрскіх службаў быў абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Ініцыятыва паклікана прыцягнуць увагу да цяжкіх умоваў, якіх часта даводзіцца працаваць медыцынскім сёстрам і акушэрам, а таксама дапамагчы забяспечыць павелічэнне фінансавання развіцця сястрынскіх і акушэрскіх кадраў.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
19 студзеня 2020, 12:10