Пошук

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: у аснове закону – аб’ектыўнасць, а не мэйнстрым

Сакратар па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, выступіў падчас канферэнцыі з нагоды 50-годдзя атрымання Святым Пасадам статусу назіральніка пры Савеце Еўропы.

Ватыканскі дыпламат нагадаў, што не ўсе краіны, якія з’яўляюцца членамі Савета Еўропы, маюць аднолькавы погляд на кантынент. Пры гэтым ён заклікаў не ігнараваць фундаментаў і хрысціянскіх каранёў кантынента.

Арцыбіскуп Галахер звярнуў увагу на ролю Арганізацыі ў сферы абароны чалавечага жыцця. Ён нагадаў, што Святы Пасад заўсёды бярэ слова, калі “прапанаваныя фармулёўкі і ідэі з’яўляюцца супярэчнымі” з асаблівай прыродай жыцця чалавека, “антрапалагічным падыходам”, які паважае яго годнасць і натуральныя правы.

Прадстаўнік Святога Пасаду заўважыў, што чалавек знаходзіцца ў пастаянным развіцці. У сувязі з гэтым ён пажадаў, каб на еўрапейскім кантыненце надавалася большая ўвага адукацыі, якая спрыяе поўнай рэалізацыі асобы.

Гаворачы пра міграцыйны выклік, арцыбіскуп Галахер, заклікаў пазбягаць асіміляцыі мігрантаў, прымушэння іх да адрачэння ад уласнай тоеснасці, не дапускаць, каб мігранты ізаляваліся, паколькі гэта ўсё можа стаць “урадлівай глебай для гандлю людзьмі”.

Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі нагадаў пра значэнне міжрэлігійнага дыялогу. Культуры – гэта вялікае багацце, але яны павінны быць чыстымі ад скажэнняў, якія час ад часу ім пагражаюць”, такіх як незаконнасць, нецярпімасць і дыскрымінацыя.

Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі зазначыў, што сёння ўсё больш і больш распаўсюджваецца меркаванне, згодна з якім, “закон павінен вызначаць тое, што з’яўляецца этычным, а не этыка натхняць закон”. У гэтым кантэксце хрысціяне нагадваюць, што “этычны фундамент павінен грунтавацца на прыроднай аб’ектыўнасці, а не на суб’ектыўнай волі заканадаўцы, або, што яшчэ горш, на мэйнстрыме”.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 студзеня 2020, 10:30