“Credo” Францішка: людзям цяжка звярнуцца да Бога як да Айца
Асновай новага цыклу тэлепраграм, прысвечаных Апостальскаму сімвалу веры, стала інтэрв’ю з Францішкам.
“Некаторыя кажуць, што д’ябла не існуе, і што ў нас саміх існуе схільнасць да зла па прычыне розных духоўных хвароб. Гэта праўда, мы параненыя, але таксама дакладна і тое, што сатана існуе і падманвае нас”, - сказаў Пантыфік.
Францішак нагадаў, што вызнанне веры падчас хросту суправаджаецца таксама адрачэннем ад д’ябла. І мы не кажам, што верым у сатану, але мы сцвярджаем, што ён ёсць.
, - падкрэсліў Папа.
Першы эпізод папскіх разважанняў пра Сімвал веры пачынаецца з пытання, ці вера мае магчымасць выжыць ва ўмовах усё большага распаўсюджвання секулярызацыі. Шмат разоў у гісторыі здавалася, што хрысціянства павінна “памерці”, - заўважыў Францішак. Дастаткова згадаць Асветніцтва ці пераслед хрысціян у Старажытным Рыме, калі лічылася, што першыя хрысціяне стануць і апошнімі.
“Гэта адбываецца, - лічыць Пантыфік, - паколькі працэс супраць хрысціянства пастаянна працягваецца, яго хочуць знішчыць, таму што хрысціянства ўспрымаецца як пагроза, “пагроза закваскі”. Тым часам хрысціянства выжыла, аднак, не па прычыне сваіх поспехаў, а дзякуючы настойлівасці хрысціян у супрацьстаянні з секулярызмам і духам гэтага свету”.
Францішак падкрэсліў, што развіццё хрысціянства залежыць ад святых, якія зразумелі, што Бог – гэта Айцец, а не нейкі чараўнік з чарадзейнай палачкай. Папа адзначыў, што вельмі важна, які вобраз Бога мы перадаём дзецям. Яны павінны як мага хутчэй зразумець, што Бог – гэта любячы Айцец. Спасылаючыся на свой душпастырскі досвед, ён прызнаў, што сёння многім людзям цяжка звярнуцца да Бога як да Айца, бо ў іх няма станоўчага досведу роднага бацькі.
Як і ў выпадку з папярэднімі цыкламі праграм на TV2000, вялікае інтэрв’ю з Францішкам у рамках цыклу “Credo” будзе пакладзена ў аснову аднайменнай кнігі, публікацыя якой папярэдне запланавана на пачатак сакавіка 2020 г.