Францішак прыняў каталіцкіх і пратэстанцкіх лідараў Еўропы
Першае аб’яднанне сёлета адзначае 40-годдзе, а другое – 60-годдзе з дня заснавання. Іх старшыні – арцыбіскуп Жан-Клод Холерыш і пастар Крысціян Крыгер, – прыбылі ў Ватыкан 30 студзеня 2020 г. Яны падзяліліся са Святым Айцом сваім бачаннем таго, як з дапамогай экуменічнага супрацоўніцтва зрабіць голас Цэркваў чутным у структурах Еўрасаюза. Папа высока ацаніў і падтрымаў гэта імкненне.
Госці Францішка выказалі перакананасць, што хрысціянскі ўклад у справу міру, згоды і адзінства ў Еўропе патрабуе, у першую чаргу, гатоўнасці казаць у адзін голас і дзейнічаць разам. Яны абмеркавалі са Святым Айцом выклікі, што стаяць перад “еўрапейскім праектам” і светам, а таксама ўклад Цэркваў у грамадскае жыццё.
Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці аб’ядноўвае прадстаўнікоў каталіцкіх епіскапатаў краін-членаў Еўрапейскага Саюза.
Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў – экуменічная арганізацыя, у склад якой уваходзіць большасць хрысціянскіх Цэркваў у Еўропе. Каталіцкі Касцёл не з’яўляецца яе членам, але супрацоўнічае з ёй.