Пошук

Папа дае старт інтэрнэт-суполцы "Super Nuns" Папа дае старт інтэрнэт-суполцы "Super Nuns" 

Францішак падтрымаў праект на карысць ахвяр гандлю людзьмі

Святы Айцец даў старт існаванню інтэрнэт-суполкі, праз якую будуць збірацца фінансавыя ахвяраванні, прызначаныя на барацьбу з гандлем людзьмі.

8 лютага 2020 г. Францішак прыняў у Ватыкане дэлегацыю міжнароднай сеткі “Talitha Kum”, якая аб’ядноўвае каталіцкіх манахінь, што прымаюць удзел у барацьбе з гандлем людзьмі.

Падчас сустрэчы Святы Айцец зрабіў сімвалічны першы “клік”, даўшы пачатак існаванню суполкі “Super Nuns” (Супер-манахіні) на інтэрнэт-платформе “Patreon”, праз якую будуць збірацца фінансавыя сродкі для дапамогі ахвярам гандляроў людзьмі.

“Talitha Kum” была заснавана ў 2009 г. і аб’ядноўвае кансэкраваных асобаў з 70 краін свету, прыхільнікаў барацьбы з сучасным рабствам. За больш чым 10 гадоў дзейнасці, яны аказалі дапамогу 15 тыс. асобам, што пацярпелі ад гандлю людзьмі.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 лютага 2020, 16:01