Пошук

1582813703984.jpg

Папа працуе ў звычайным рытме, хоць ёсць “лёгкае недамаганне”

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні адрэагаваў на інфармацыю ў СМІ адносна здароўя Францішка. Напярэдадні Папа не прыбыў на сустрэчу з святарамі Рымскай дыяцэзіі.

“Святы Айцец раніцай цэлебраваў св. Імшу і, як звычайна, павітаў яе ўдзельнікаў, але вырашыў перанесці сённяшнія афіцыйныя аўдыенцыі. Рабочыя сустрэчы ў Доме св. Марты працягваюцца ў звычайным парадку”, - заявіў 28 лютага 2020 г. афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

Раней Бруні паведамляў, што ў Пантыфіка ёсць “лёгкае недамаганне”.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 лютага 2020, 12:22