Пошук

AdobeStock_322149564.jpeg

Пантыфік моліцца за памерлых падчас пандэміі медыкаў і святароў

Францішак маліўся за памерлых медыкаў і святароў, якія дапамагалі хворым з каронавірусам. Ён падзякаваў усім, хто штодзённа нясе палёгку людзям, якія пакутуюць падчас пандэміі.

24 сакавіка 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты, якую трансліравалі ватыканскія СМІ, Папа падзякаваў урачам, медыцынскаму персаналу і святарам, якія клапоцяцца пра хворых з каронавірусам, і адзначыў, што яны сталі ўзорам гераізму.

Ва ўступе да св. Імшы Пантыфік нагадаў, што ў Італіі да гэтага часу памерлі 24 урачы, дапамагаючы людзям, якія пацярпелі ад хвароб, выкліканых COVID-19, і амаль 5 тыс. медыцынскіх работнікаў заражаныя. Больш за 50 святароў таксама памерлі ў выніку пандэміі.

“Я атрымаў навіну, што ў гэтыя дні некаторыя ўрачы, святары, і, магчыма, медсёстры, заразіліся, бо служылі хворым. Мы молімся за іх, за іх сем’і. Дзякую Богу за прыклад гераізму, які яны даюць нам, лечачы хворых”, - сказаў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 сакавіка 2020, 11:46