Пошук

1584004657725.jpg

Пантыфік падзякаваў святарам за служэнне ва ўмовах пандэміі

Святы Айцец адзначыў вынаходлівасць італьянскіх святароў, якія ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі, звязанай з пандэміяй каронавіруса, знаходзяць мноства спосабаў, каб служыць вернікам.

Перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 15 сакавіка 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Папа распавёў, што ў галоўным міланскім шпіталі прайшла св. Імша, якую мясцовы пастыр, арцыбіскуп Марыё Дэльпіні, цэлебраваў для хворых, урачоў, санітарных работнікаў і валанцёраў. Францішак высока ацаніў той факт, што ў цяжкі момант іерарх знаходзіцца побач са сваім народам, а таксама ў блізкасці з Богам у малітве.

“Я хацеў бы падзякаваць за вынаходлівасць таксама ўсім святарам. З Ламбардыі прыходзіць вельмі шмат паведамленняў аб гэтай вынаходлівасці. Ламбардыя цяжка пакутуе, але святары, знаходзяць тысячы спосабаў, каб быць блізка да народу, каб людзі не адчувалі сябе пакінутым. Гэта святары з апостальскім запалам, якія добра зразумелі, што ў перыяд пандэміі нельга паводзіць сябе як “Дон Абандзіа”, - сказаў Святы Айцец, маючы на ўвазе персанажа рамана Алесандра Мандзоні “Заручаныя”, баязліўца, які пазбягаў цяжкасцей.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 сакавіка 2020, 12:46