Пантыфік не прыме ўдзел у рэкалекцыях па прычыне прастуды
Святы Айцец не прыме ўдзелу ў велікапосных духоўных практыкаваннях, якія пачнуцца 1 сакавіка 2020 г. у Арычы, недалёка ад Рыма.
“Прашу вас памятаць у сваіх малітвах пра духоўныя практыкаванні для Рымскай Курыі, якія пачнуцца сёння вечарам у Арычы. На жаль прастуда прымушае мяне да таго, што ў гэтым годзе я не магу прыняць удзелу ў іх. Я буду сачыць за імі з Ватыкану. Я духоўна злучаюся з Курыяй і з усімі тымі, хто перажывае хвіліны малітвы, выконваючы духоўныя практыкаванні дома”, - сказаў Францішак на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” 1 сакавіка 2020 г.
Рэкалекцыі пройдуць з 1 па 6 сакавіка 2020 г. Іх правядзе сакратар Папскай біблійнай камісіі, кс. Пьетра Баваці, езуіт, даследчык Святога Пісання.
01 сакавіка 2020, 12:58