Пошук

vatican-pope-caritas-intenationalis-1558627167381.jpg

Папа выказаў малітоўную і фінансавую салідарнасць з хворымі

Папа Францішак працягвае сведчыць “духоўную блізкасць” і “айцоўскае заахвочванне” да тых, хто пакутуе ад каронавіруса, і тых, хто ім дапамагае.

Улічваючы нарастаючую занепакоенасць, выкліканую распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19 у Італіі, Пантыфік вырашыў перадаць праз Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека 100 тыс. еўра італьянскай “Caritas” у якасці падтрымкі ў няпростай сітуацыі.

“Святы Айцец імкнецца выказаць такім чынам сваю духоўную блізкасць і айцоўскае заахвочванне да людзей, якія пакутуюць ад эпідэміі, і да ўсіх, хто пра іх клапоціцца. Гэта сума будзе прызначана для падтрымкі асноўных паслуг на карысць бедных, самых слабых і найбольш уразлівых у нашым грамадстве”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Адзначаецца, што ахвяраванне, якое суправаджаецца малітвай Папы за “дарагі італьянскі народ”, гэта ўнёсак у падтрымку намаганняў мясцовых Касцёлаў, якія праз дабрачынныя структуры аказваюць дапамогу патрабуючым і сведчаць салідарнасць з імі.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 сакавіка 2020, 12:33