Папа: перажыць “24 гадзіны для Пана” з малітвай і пакаяннем
“На жаль у Рыме, Італіі і іншых краінах гэта пачынанне не можа рэалізавацца ў звычайнай форме па прычыне надзвычайнай сітуацыі, выкліканай каронавірусам. Тым не менш, ва ўсіх іншых частках свету, гэта цудоўная традыцыя працягнецца. Заахвочваю вернікаў з шчырасцю прыступіць да Божай міласэрнасці ў споведзі і маліцца асабліва за тых, хто сустрэў выпрабаванні, звязаныя з пандэміяй”, - сказаў Папа.
Святы Айцец упэўнены, там, дзе “24 гадзіны для Пана” не могуць адбыцца, будзе магчымасць перажыць гэты час пакаяння ў асабістай малітве.
Ініцыятыва праходзіць з 2013 г. Сутнасць яе ў тым, каб у кожнай дыяцэзіі ў свеце дзверы прынамсі некалькіх касцёлаў заставаліся адчыненымі на працягу цэлых сутак, каб даць магчымасць усім, хто жадае, правесці час у малітве і паспавядацца.