Пошук

1583695053584.JPG

Пантыфік: у час эпідэміі не забыць пра пакуты сірыйскіх бежанцаў

Францішак выказаў салідарнасць з хворымі на каронавірус і медыцынскімі работнікамі, якія ім дапамагаюць, а таксама заклікаў не забываць пра пакуты сірыйскіх бежанцаў.

“У гэты момант я хацеў бы звярнуцца да ўсіх хворых, у якіх выяўлены гэты вірус і якія пакутуюць ад хваробы, а таксама да многіх пакутуючых ад нявызначанасці перад абліччам захворванняў. Шчыра дзякую работнікам бальніц, урачам, медыцынскаму персаналу, валанцёрам, якія ў такі складаны час знаходзяцца побач з тымі, хто пакутуе. Я ўдзячны ўсім хрысціянам, усім людзям добрай волі, якія моляцца ў гэты момант разам, незалежна ад іх рэлігійнай прыналежнасці. Ад усяго сэрца дзякую за гэтыя высілкі”, - сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі 11 сакавіка 2020 г.

Францішак пажадаў, каб “моцная эпідэмія не прымусіла забыць пра няшчасных сірыйцаў, якія пакутуюць паміж Грэцыяй і Турцыя”. “Гэтыя людзі церпяць мукі на працягу многіх гадоў. Яны вымушаны ўцякаць ад вайны, голаду і хвароб. Не будзем забываць пра братоў і сясцёр, пра шматлікіх дзяцей, якія там змагаюцца з выпрабаваннямі”, - сказаў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 сакавіка 2020, 12:58