У Ватыкане прыспушчаны сцягі ў знак жалобы па ахвярах пандэміі
31 сакавіка 2020 г. Ватыкан далучыўся да жалобы па ахвярах каронавіруса, абвешчанай у Італіі. На ўсіх установах Апостальскай Сталіцы былі прыспушчаны дзяржаўныя сцягі.
Зала Друку паведаміла, што такім чынам Святы Пасад “выказвае сваю блізкасць да ахвяр пандэміі ў Італіі і ў свеце, да іх родных і ўсіх, хто велікадушна змагаецца, каб пакласці ёй канец”.
Паводле апошніх дадзеных, у Італіі больш за 11,5 тыс. смяротных ахвяр пандэміі. Усяго ў свеце ад каронавіруса памерла больш за 37 тыс. чалавек. 700 тыс. жыхароў планеты заразілася COVID 19.
31 сакавіка 2020, 12:35