Пошук

1586537881615.jpg

Францішак патэлефанаваў у прамы эфір з пасланнем салідарнасці

Я блізкі да ахвяр пандэміі, - запэўніў папа Францішак, які патэлефанаваў у прамы эфір праграмы “A sua immagine” італьянскага тэлебачання RAI.

“Сёння я думаю пра ўкрыжаванага Пана і шматлікія гісторыі ўкрыжаваных людзей на працягу ўсёй гісторыі і ў дзень сённяшні, падчас пандэміі: урачоў, медсясцёр, медбратоў, манахінь, святароў, якія загінулі на перадавой, як салдаты, аддаючы жыццё ў імя любові, настойлівых, як Марыя, пад сваімі крыжамі, у сваіх супольнасцях, у шпіталях, клапоцячыся пра хворых. Таксама і сёння ёсць укрыжаваныя, якія паміраюць у імя любові”, - сказаў Пантыфік.

Ён прызнаўся, што хоча быць блізкім да Божага народа, да тых, хто найбольш пакутуе, “асабліва да ахвяр гэтай пандэміі, болю свету”, і робіць гэта “гледзячы ўверх, шукаючы надзею, бо надзея не расчароўвае” – “не ліквідуе боль, але і не расчароўвае”, - падкрэсліў Францішак.

Ён нагадаў, што “Пасха заўсёды заканчваецца ўваскрасеннем і спакоем”. Аднак гаворка ідзе не пра просты “хэпі-энд”, тут патрэбна “прыхільнасць любові, якая дазваляе нам прайсці гэты няпросты шлях”. Але Хрыстус прайшоў праз гэта першым, што супакойвае нас і дае нам сілы, - адзначыў Святы Айцец падчас тэлефанавання ў прамы эфір італьянскага тэлебачання.

11 красавіка 2020, 13:37