Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Францішак нагадаў пра пакуты вязняў падчас пандэміі

Маліцца за тых, хто мае ўладу, каб знайшлі справядлівы і крэатыўны шлях для вырашэння праблемы перапоўненасці турмаў, - заклікаў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 6 красавіка 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане.

“Думаю пра сур’ёзную праблему, якая падчас пандэміі існуе ў розных частках свету. Хацеў бы, каб сёння мы памаліліся аб вырашэнні праблемы перапоўненасці турмаў. Дзе існуе перапоўненасць, шматлюднасць, там падчас пандэміі захоўваецца небяспека, якая выльецца ў сур’ёзную катастрофу. Будзем маліцца за тых, хто мае ўладу, за тых, хто павінен прымаць рашэнні ў гэтай сферы, каб знайшлі справядлівы і крэатыўны шлях для вырашэння праблемы”, - заклікаў Папа ва ўступе да літургіі.

Пасля св. Імшы прайшла кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Францішак удзяліў Эўхарыстычнае благаслаўленне і заклікаў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў прамой трансляцыі літургіі, да прыняцця духоўнай св. Камуніі.
 

06 красавіка 2020, 10:45