Пантыфік да моладзі: сведчыць аб надзеі і салідарнасці
“Перш чым завяршыць гэту цэлебрацыю, хачу прывітаць усіх, хто браў у ёй удзел праз сродкі сацыяльнай камунікацыі”, - сказаў Пантыфік на заканчэнне св. Імшы, якую 5 красавіка 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане.
“У прыватнасці мае думкі скіроўваюцца да моладзі ўсяго свету, якая перажывае нечуваным чынам Сусветны дзень моладзі, што адзначаецца сёння на дыяцэзіяльным узроўні. На сённяшні дзень была запланавана перадача крыжа моладдзю Панамы моладзі Лісабона. Гэты красамоўны жэст быў перанесены на Нядзелю Хрыста Валадара, якая будзе адзначацца 22 лістапада. У чаканні гэтай падзеі заклікаю вас, юнакі і дзяўчаты, умацоўваць і сведчыць аб надзеі, шчодрасці, салідарнасці, у якіх мы маем патрэбу ў гэты складаны час”, - заклікаў Францішак.