Dievo-Gailestingumo-paveikslas_fotogr.Evaldas-Lasys.jpg

Пантыфік: маліцца да Езуса Міласэрнага за Касцёл і чалавецтва

Няхай Уваскрослы Хрыстус ажывіць у нас надзею і дух веры, - пажадаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 15 красавіка 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“У нядзелю мы будзем адзначаць свята Божай Міласэрнасці. Св. Ян Павел ІІ устанавіў яго, адказваючы на просьбу Езуса, пераказаную праз св. Фаўстыну. Езус сказаў так: “Я прагну, каб свята Міласэрнасці было паратункам і прытулкам для ўсіх душаў. Не зведае чалавецтва спакою, пакуль не звернецца да крыніцы Маёй міласэрнасці” (Дз 699). Будзем з даверам маліцца да Езуса Міласэрнага за Касцёл і ўсё чалавецтва, асабліва за тых, хто пакутуе ў гэты вельмі цяжкі час. Няхай Уваскрослы Хрыстус ажывіць у нас надзею і дух веры”, - сказаў Пантыфік, вітаючы вернікаў.

Святы Айцец заклікаў нястомна скіроўваць позірк на Езуса, “Які перамог смерць і дапамагае нам прымаць жыццёвыя пакуты і выпрабаванні ў якасці каштоўнай магчымасці адкуплення і збаўлення”.
 

15 красавіка 2020, 12:52