Пошук

Фотаздымак імправізаванай начлежкі для бяздомных у Лас-Вегасе Фотаздымак імправізаванай начлежкі для бяздомных у Лас-Вегасе

Пантыфік пра людзей незаўважаных грамадствам

Маліцца аб абуджэнні пачуцця блізкасці да людзей, на якіх не звяртае ўвагу грамадства, - заклікаў Папа. Яго ўвагу прыцягнула фота імправізаванай начлежкі на адной з гарадскіх парковак Лас-Вегаса.

“У гэтыя дні боль і смутак выкрываюць многія схаваныя праблемы. Сёння ў адной газеце быў фотаздымак, які ўразіў мяне да глыбіні душы: шматлікія бяздомныя ў пэўным горадзе ляжалі пад наглядам на паркоўцы... сёння вельмі шмат бяздомных. Папросім св. Тэрэзу з Калькуты, каб дапамагла абудзіць у нас пачуццё блізкасці да шматлікіх людзей, якія ў грамадстве, у звычайным жыцці, застаюцца незаўважанымі, але, як бяздомныя ў крызісныя часы, становяцца бачнымі вось такім чынам”, - сказаў Францішак 2 красавіка 2020 г. ва ўступе да ранішняй св. Імшы.

Увагу Пантыфіка прыцягнуў фотаздымак імправізаванай начлежкі, якую ўлады Лас-Вегаса зрабілі на адной з гарадскіх парковак. На ім бачна вялікая колькасць бяздомных, якія ляжаць на асфальце, захоўваючы бяспечную дыстанцыю паміж сабой. Такім чынам улады горада намагаюцца спыніць хвалю заражэння, пасля выяўлення каронавіруса ў аднаго з бяздомных.
 

02 красавіка 2020, 10:52