Пошук

1586858547083.JPG

Папа моліцца за пажылых: яны баяцца, што памруць у адзіноце

15 красавіка 2020 г., на пачатку Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты Францішак заклікаў да адмысловай малітвы за пажылых людзей, якія знаходзяцца ў зоне асаблівай пандэмічнай рызыкі.

“Памолімся за пажылых людзей, асабліва за тых, хто знаходзіцца ў ізаляцыі ці ў дамах апекі. Яны баяцца, што памруць у адзіноце, успрымаюць гэтую пандэмію як нешта агрэсіўнае. Яны – нашы карані, гісторыя. Яны далі нам веру, традыцыі і пачуццё прыналежнасці да нашай Радзімы. Будзем маліцца за іх, каб Пан быў побач з імі ў гэты час”, - сказаў Папа падчас прамой трансляцыі.

Францішак завяршыў літургію адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычным благаслаўленнем.

15 красавіка 2020, 12:02