Папа заклікаў маліцца на Ружанцы і падтрымаў беспрацоўных
“Паслязаўтра распачнецца марыйны месяц – май. Застаючыся дома па прычыне пандэміі, выкарыстаем гэты час, каб адкрыць для сябе прыгажосць малітвы Ружанца і традыцыі марыйных набажэнстваў. У сям’і ці індывідуальна, у кожны момант сузірайце аблічча Хрыста і сэрца Марыі. Няхай Яе матчынае заступніцтва дапаможа перажыць гэты час асаблівых выпрабаванняў”, - пажадаў Папа.
Нагадаем, што некалькі дзён таму Францішак скіраваў адмысловае пасланне да ўсіх вернікаў свету, у якім заклікаў маліцца на Ружанцы на працягу ўсяго мая. Ён прапанаваў дзве адмысловыя малітвы, якія могуць суправаджаць супольнае ці індывідуальнае набажэнствы.
Вітаючы вернікаў, Пантыфік нагадаў, што 1 мая будзе адзначацца свята св. Юзафа, рамесніка. У сувязі з гэтым ён запэўніў у сваёй малітве праз заступніцтва Абранніка Панны Марыі за людзей, якія сталі беспрацоўнымі па прычыне пандэміі.