Пошук

INSTAGRAM.D4W-_0005459.JPG

Папа заклікае маліцца за хворых няпоўнаспраўных асоб і іх урачоў

Маліцца за медыцынскіх работнікаў, якія даглядаюць няпоўнаспраўных асоб, што заразіліся новым каронавірусам, заклікаў Францішак 18 красавіка 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

“Учора я атрымаў ліст ад законніцы, якая працуе перакладчыцай на мову жэстаў для глуханямых людзей, і яна расказала мне пра вельмі цяжкую працу, якую выконваюць медыцынскія работнікі, медсёстры, урачы, даглядаючы няпоўнаспраўных асоб, што заразіліся вірусам COVID 19. Памолімся за іх – тых, хто заўсёды застаецца на службе людзям з рознымі здольнасцямі, якія, аднак, не маюць тых здольнасцей, якімі валодаем мы”, - заклікаў Святы Айцец.

На завяршэнне св. Імшы Пантыфік правёў кароткую Эўхарыстычную адарацыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Вернікаў, якія бралі ўдзел у літургіі з дапамогай сродкаў камунікацыі, Папа заахвоціў прыняць св. Камунію духоўным чынам.

18 красавіка 2020, 12:20