Пошук

Святы Айцец тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на красавік

Францішак агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на красавік. Зрабіў ён гэта ў форме кароткага відэапаслання на Youtube, апублікаванага 2 красавіка 2020 г. Сусветнай сеткай малітвы.

“Вы напэўна чулі пра драму залежнасці. І... вы таксама думалі пра залежнасць ад азартных гульняў, парнаграфіі, інтэрнэту... і небяспеку віртуальнай прасторы. З дапамогай “Евангелля міласэрнасці” мы можам дапамагчы, клапаціцца і вылечыць ад пакут новых выпадкаў залежнасці”, - заўважыў Пантыфік у відэароліку.

“Будзем маліцца, каб усе тыя, хто знаходзіцца пад уплывам розных форм залежнасці, атрымалі дапамогу і былі агорнуты апекай”, - агучыў Папа сваю інтэнцыю на красавік.

02 красавіка 2020, 17:16