1588501055419.jpg

COVID-19: Папа моліцца за памерлых

За збаўленне людзей, якія памерлі па прычыне COVID-19, маліўся Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую ватыканскія СМІ 5 мая 2020 г. трансліравалі з капліцы Дома св. Марты.

Падчас уводзінаў да літургіі, Папа заклікаў: “Памолімся сёння за памерлых у выніку пандэміі. Яны памерлі ў адзіноце, без сардэчнай прысутнасці блізкіх, многія з іх нават без пахавання. Няхай Пан прыме іх да сваёй славы”.

За апошнія суткі ў свеце заразіліся каронавірусам 80 890 чалавек, памерлі 3 431. Найбольшая колькасць новых інфіцыраваных зафіксавана ў ЗША – 26,5 тыс. і Расіі – 10 тыс. Усяго заразіліся COVID-19 у свеце 3 562 261 чалавек, памерлі ад ускладненняў 248 тыс., вылечыліся 1,15 млн.

05 мая 2020, 11:27